Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зеленский сменил начальника Генштаба ВСУ
  2. У Латвіі хочуць часткова закрыць пункт пропуску «Патэрніекі» — «Грыгароўшчына». У чым прычына
  3. Турчын: Эканоміка Беларусі мусіць быць гатовая да «чорных лебедзяў»
  4. У Дзяржынску 16-гадовая дзяўчына памерла пасля выкарыстання вейпа
  5. Все печально. Получили свежую непубличную статистику Минздрава о рождаемости беларусов
  6. «Вядзецца актыўная падрыхтоўка». Даведаліся, калі суседнія краіны ЕС плануюць пускаць беларусаў па новых правілах
  7. Появилось расследование о еще одной резиденции Лукашенко. Рассказываем интересные факты
  8. Новы прэм'ер заявіў, што бачыць для Беларусі «чорных лебедзяў». Расказваем, якія праблемы ў эканоміцы могуць «ірвануць»
  9. Пайшоў з жыцця 32-гадовы Максім Чарняўскі — заснавальнік суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» пачатку 2010-х
  10. Путин заговорил о «Новороссии как неотъемлемой части России» — вот на какие территории он намерен претендовать и после прекращения огня
  11. Рэкорд па даляры, якога ніхто не чакаў: прагноз па валютах
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка лічыць дэзінфармацыяй заявы пра ўкраінскае контрнаступленне. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з удзельнікамі паседжання Савета Парламенцкай асамблеі АДКБ, перадае яго прэс-служба. Адзначым, што прагнозы і аналітыка Лукашэнкі наконт вайны ва Украіне не вылучаюцца дакладнасцю.

Украинские военнослужащие проверяют после боя обитые у российской армии позиции возле прифронтового города Бахмут в Донецкой области, Украина, 11 мая 2023 года. Фото: Reuters
Украінскія вайскоўцы правяраюць пасля бою адбітыя ў расійскай арміі пазіцыі каля прыфрантавога горада Бахмут у Данецкай вобласці, Украіна, 11 траўня 2023 года. Фота: Reuters

«Перш чым абвінавачваць нас у канфрантацыі, пашырэнні гэтага канфлікту, трэба вярнуцца за стол перамоваў. Узяць не той дакумент (які выпрацоўваўся на пачатковым этапе падчас праведзеных некалькіх раўндаў расійска-ўкраінскіх перамоваў. — Заўв. рэд.) — новы. Каб спыніць вайну. Шмат цяпер кажуць: „Контрнаступ, контрнаступ!“» — сказаў Лукашэнка.

Ён лічыць, што размовы пра ўкраінскае контрнаступленне могуць быць дэзінфармацыяй.

«Але, мушу сказаць, самая вялікая дэзінфармацыя — гэты „контрнаступ“. Ніякага „контрнаступа“, з майго пункту гледжання, няма і быць не можа. Гэта проста вар’яцтва. Адзін да пяці на фронце ваяваць па тэхніцы і жывой сіле — гэта проста вар’яцтва! Не, трэба нагнятаць, трэба накручваць украінцаў для таго, каб працягваць і патапіць нас у гэтым супрацьстаянні. У гэтым сёння сутнасць на фронце. Мы гэта бачым. Гэта ў нас за плотам проста», — заявіў Лукашэнка.

Нагадаем, прагнозы Лукашэнкі наконт ходу вайны ва Украіне не вылучаюцца дакладнасцю.

Яшчэ 5 лютага 2022 года, прыкладна за тры тыдні да старту поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну (у тым ліку з тэрыторыі Беларусі), ён заявіў, што магчымая вайна Украіны супраць Расіі і яе саюзнікаў па АДКБ «будзе доўжыцца максімум тры-чатыры дні».

У сакавіку 2022 года, ужо пасля пачатку вайны, Лукашэнка ў інтэрв'ю японскаму тэлеканалу TBS зрабіў яшчэ адзін прагноз што да тэрмінаў заканчэння вайны — не такі канкрэтны, але не менш катэгарычны: «Я перакананы, што найбліжэйшым часам гэты канфлікт, аперацыя Расіі, скончыцца мірам».

А 1 верасня мінулага года Лукашэнка падзяліўся новымі дакладнымі інсайдамі пра набліжэнне заканчэння вайны: «Найбліжэйшым часам развязка будзе».

Вайна ва Украіне ідзе ўжо 449-ы дзень.